(75) Эўрыдыка
(75) Эўрыдыка | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | К. Г. Ф. Петэрс |
Месца выяўлення | Клінтан |
Дата выяўлення | 22 верасня 1862 |
Эпанім | Эўрыдыка |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | 1947 BC; 1958 SA |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456000.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,3059614 |
Вялікая паўвось (a) |
399,618 млн км (2,6712786 а.а.) |
Перыгелій (q) |
277,35 млн км (1,8539705 а.а.) |
Афелій (Q) |
521,885 млн км (3,4885867 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 594,693 сут (4,366 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 17,789 км/с |
Схіленне (i) | 5,00245° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 359,43376° |
Аргумент перыгелія (ω) | 339,57844° |
Сярэдняя анамалія (M) | 94,82112° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 55,91 км |
Маса | 1,8×1017 кг |
Шчыльнасць | 2,000 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,0156 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,0294 км/с |
Перыяд вярчэння | 5,357 гад |
Спектральны клас | M (Xk) |
Абсалютная зорная велічыня | 8,96m |
Альбеда | 0,1473 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 170 К (−103 °C) |
(75) Эўрыдыка — астэроід галоўнага пояса, які належыць да металічнага спектральнага класа M, што гаворыць пра наяўнасць у яе паверхні такіх металаў, як жалеза і нікель, а таксама іх аксідаў[1]. Ён быў адкрыты 22 верасня 1862 года амерыканскім астраномам Крысціянам Петэрсам у абсерваторыі Лічфілд, ЗША і названы ў гонар Эўрыдыкі, жонкі Арфея ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[2].
Па выніках назіранняў, праведзеных у 1977 годзе, шведскі навуковец Клас-Інгвар Лагерквіст вызначыў перыяд вярчэння Эўрыдыкі[3]. Пазней яго вынікі былі пацверджаны іншымі даследаваннямі, у тым ліку ў сумеснай працы астраномаў Харкаўскай і Крымскай абсерваторый[4]. Дыяметр астэроіда вызначылі на заснаванні даных, атрыманых астранамічнай абсерваторыяй IRAS[5]. Пакрыцця зорак астэроідам Эўрыдыка назіралася неаднаразова. Так, 6 снежня 1998 года ў Партугаліі назіралі пакрыццё зоркі TYC 1908 00926, а праз 11 дзён — пакрыццё зоркі TYC 2438 00880 у абсерваторыі Тейде на Канарскіх астравах[6]. У 2006 годзе ў Новай Зеландыі назіралі пакрыццё зоркі TYC 6370-00552-1. Цень астэроіда рухалася з хуткасцю каля 21,9 км/с. Гэта было 988-е зарэгістраванае назіранне Эўрыдыкі[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Busarev, V. V. (1996). "A Spectral Comparison of the M Asteroid 75 Eurydike and S Asteroid 27 Euterpe". Bulletin of the American Astronomical Society(англ.). 28: 1099.
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 22. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ Клас-Інгвар Лагерквіст (1979). "A Lightcurve Survey of Asteroids with Schmidt Telescopes: Observations ofNine Asteroids during Oppositions in 1977". Icarus(англ.). 38: 106–114.
- ↑ V. G. Shevchenkoa, I. N. Belskayaa, Yu. N. Kruglya, V. G. Chiomya, N. M. Gaftonyuk (2002). "Asteroid Observations at Low Phase Angles: II. 5 Astraea, 75 Eurydike, 77 Frigga, 105 Artemis, 119 Althaea, 124 Alkeste, and 201 Penelope". Icarus(англ.). 155 (2): 365–374.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)(недаступная спасылка) - ↑ Edward F. Tedesco (2002). "The supplemental IRAS minor planet survey" (PDF). The Astronomical Journal(англ.). 123: 1056–1085.
- ↑ Overview of European asteroidal occultation observations. January 1, 1998 — December 31, 1998 (англ.)(недаступная спасылка). Asteroidal Occultations. Europe, North Africa and Middle East. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 24.01.2010.
- ↑ Finder charts: occultation by (75) Eurydike 2006 May 12 (англ.)(недаступная спасылка). Royal Astronomical Society of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 24.01.2010.